Новая кніжка пра Віні-Пуха, каралеву Елізавету і прынца Джорджа

Віні з сябрамі прыбылі да Букінгемскага палацу

Віні з сябрамі прыбылі да Букінгемскага палацу

У кніжцы «Віні-Пух і каралеўскі дзень нараджэння» распавядаецца пра тое, як любімы многімі пакаленнямі чытачоў плюшавы мішка разам з Крыстаферам Робінам, Пятачком і ослікам Іа-Іа едзе ў Букінгемскі палац, каб уручыць каралеве прысвечаную ёй «Шумелку», паколькі яны з каралевай нарадзіліся ў адзін год.

Там яны сустракаюць маленькага хлопчыка, надзвычай падобнага на праўнука каралевы прынца Джорджа, які «нашмат маладзейшы за Крыстафера Робіна і амаль такі ж скакучы, як Тыгра».

Віні і кампанія сустракаюць хлопчыка, вельмі падобнага на прынца Джорджа

Віні і кампанія сустракаюць хлопчыка, вельмі падобнага на прынца Джорджа

Пятачок уручае малышу чырвоны балонік і гладзіць па галоўцы.

Новая кніга выдадзеная кампаніяй Disney, якая валодае правамі на спадчыну А.А. Мілна, сама ж гісторыя напісана Джэйн Рыярдан, а праілюстравана мастаком Маркам Берджэсам у манеры Э.Х. Шэперда, першага ілюстратара «Віні-Пуха».

Берджэсс таксама ілюстраваў выдадзены ў 2009 годзе аўтарызаваны працяг прыгодаў Віні-Пуха «Вяртанне ў зачараваны лес» (Return to The Hundred Acre Wood).

Пісьменніца Джэйн Рыярдан распавяла Бі-бі-сі, што ёй было страшна пісаць гэтую гісторыю з-за вялікай адказнасці.

«Мы хацелі пашырыць ахоп прыхільнікаў Віні-Пуха, каб усе маглі атрымаць асалоду ад яго прыгодамі».

Пух напісаў у гонар каралевы адмысловую «Шумелку»

Пух напісаў у гонар каралевы адмысловую «Шумелку»

Рыярдан таксама прызналася, што, нягледзячы на першапачаткую збянтэжанасць, пісаць гэтую кніжку аказалася не так складана, паколькі гісторыі Мілна напісаны надзвычай займальна і жыва, так што ёй было проста ўявіць сабе, што кожны з герояў мог бы сказаць і зрабіць.

Кніжка «Віні-Пух і каралеўскі дзень нараджэння» даступная для бясплатнай запампоўкі як тэкст з ілюстрацыямі і як аўдыёкніжка, якую чытае англійскі акцёр Джым Броадбент.

«Я з дзяцінства вельмі люблю Віні-Пуха. Дарэчы, я нават назваў свайго самага першага і самага любімага плюшавага мішку Пухам - напэўна менавіта з-за персанажа А.А. Мілна, - сказаў акцёр у інтэрв'ю Бі-бі-сі. - Гэта велізарны гонар для мяне - агучыць такую ​​культавую казку, так што хачу пажадаць, як Яе Вялікасьці Каралеве Елізавеце, так і Віні-Пуху, шчаслівага 90-годдзя!».

Кніжка выйшла як раз паміж двума каралеўскімі памятнымі датамі - 21-м красавiка - днём, калі ўласна нарадзілася Елізавета II, і 11 чэрвеня, калі святкуецца афіцыйны дзень нараджэння манарха.

Ілюстраваў новую кніжку мастак Марк Берджэс

Ілюстраваў новую кніжку мастак Марк Берджэс

«Прыгоды Віні-Пуха» ўпершыню выйшлі ў свет у кастрычніку 1926 году ў Англіі і ЗША, хоць асобныя згадкі пра мішку з галавой, набітай пілавіннем, з'яўляліся і да гэтага ў вершах А.А. Мілна і ў кароткай казцы, апублікаваных у часопісе «Панч» і лонданскай газеце Evening News.

Дарэчы, шляхі каралевы Елізаветы і Віні-Пуха перасякаюцца не ўпершыню: у 1926 году сам аўтар кнігі А.А. Мілн прысвяціў зборнік песенек Пуха «Медзведзяня і іншыя песенькі» нованароджанай прынцэсе Елізавеце.

Паводле BBC