Новая інтэрнэт-бібліятэка шукае беларускіх аўтараў

Электронную бібліятэку з кнігамі на 22 мовах стварыла кампанія “Prestigio Plaza”.

Стваральнікі бібліятэкі зацікаўленыя ў пашырэнні свайго кніжнага асартыменту і гатовыя супрацоўнічаць з сучаснымі беларускімі аўтарамі, якія пішуць па-беларуску і руску.

Бібліятэка прапануе пісьменнікам сваю дапамогу ў распаўсюдзе твораў сярод чытачоў і стварэнні электронных версій кніг у сучасным фармаце EPUB[1], у адрозненні ад PDF зручным для чытання на мабільных электронных прыстасаваннях.

Некаторыя кнігі на новым рэсурсе дасяжныя за грошы, тым не менш многія творы можна спампаваць бясплатна.

Інтэрнэт- бібліятэка мае інтэрфэйс на 23 мовах, у тым ліку беларускай, і арыентаваная на чытачоў з усяго свету.

Аўтары, якія жадаюць супрацоўнічаць з бібліятэкай “Prestigio Plaza”, могуць пісаць на адрас:  author@prestigioplaza.com

 



[1] Многія буйныя фірмы, якія займаюцца вытворчасцю смартфонаў, планшэтаў і электронных чыталак, ствараюць фарматы, прыдатныя толькі для сваіх прыстасаванняў. Таму бясплатны і свабодны EPUB можна стаць адным з найбольш перспектыўных электронных кніжных фарматаў.

Прэсавая служба СБП