Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным
Паэзія, акрамя вышэй згаданай Насты Кудасавай: Ігар Сідарук, Уладзімер Арлоў, Усевалад Гарачка, Алесь Наркевіч, дэбют Вадзіма Кораня.
Проза: апавяданні Сяргея Рублеўскага, Паліны Качатковай, Уладзіміра Міхно, Уладзіміра Сіўчыкава; дэбютная аповесць Янкі Вольскай; фрагмент новага рамана Змітра Вішнёва.
Пераклады хайку Кабаясі Іса (здзейсніла Вольга Гапеева) і вершаў Стэйнара Упстада (перастварыў Дзмітры Плакс).
Эсэ: пра лёс і паэзію Гіёма Апалінэра піша Ева Лявонава.
Рубрыка “Палата №6”: тэкст Яўгена Рагіна.
Спадчына: Аксана Данільчык пра рукапісны паэтычны зборнік Ганны Новік і ўспаміны Юліі Бібіла (падрыхтоўка да друку і каментары Таццяны Кекелевай і Арсеня Ліса).
Віктар Жыбуль рэцэнзуе кнігу Ганны Севярынец пра Уладзіміра Дубоўку, а Леанід Галубовіч – зборнік Андрэя Пяткевіча.
Завяршаецца часопіс традыцыйным аглядам кніжных навінак.
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"