Новы фармат кніжнай анатацыі

Праект infographer.by візуалізаваў кнігу Кірыла Стаселькі ‒ фіналіста прэміі “Дэбют”, а дакладней некаторыя з тэкстаў зборніка. Прэзентацыя кнігі адбылася 30 снежня, але ўжо паспела набыць папулярнасць сярод моладзі.

“Дзіцячы маніфест” – спроба аўтара знайсці межы і магчымасці чалавечай свабоды у грамадзтве, зразумець асаблівасці Рубікону, які палягае між нормай і вар’яцтвам. У кнізе вы сустрэнеце французкага пісьменніка, цела якога знутры разрываецца ад ціску ўласнага Эга, чалавека, чыя рэальнасць і сон зліваюцца, мастака, чыя галава аддзялілася ад цела, ды шмат іншых герояў, якія па-рознаму намагаюцца напісаць маніфест свайго “Я”.

візуалізацыя кнігі Кірыла Стаселька "Дзіцячы маніфест"

візуалізацыя кнігі Кірыла Стаселька "Дзіцячы маніфест"

візуалізацыя кнігі Кірыла Стаселька "Дзіцячы маніфест"

візуалізацыя кнігі Кірыла Стаселька "Дзіцячы маніфест"

візуалізацыя кнігі Кірыла Стаселька "Дзіцячы маніфест"

Звесткі пра аўтара: Стаселька Кірыл нарадзіўся года ў Барысаве. У 2013 скончыў Факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ па спецыяльнасці “Сацыялогія”, у 2014 Магiстратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў пры НАН РБ. З’яўляецца выпускніком Беларускага калегіўмаЛятучага ўніверсітэтаШколы маладога пісьменніка ГА “Саюз беларускiх пiсьменнiкаў і Школы маладых мэнэджэраў публічнага адміністравання (Беларусь, Швецыя). На дадзены момант навучаецца ў аспірантуры Акадэміі навук, з’яўляецца дырэктарам “Агенцтва інфармацыйных тэхналогій “Буцэфал”, кіраўніком інтэрнэт-часопіса infographer.by і каардынатарам праекта “Народны журналіст”. Публікаваўся ў такіх часопісах, як “Дзеяслоў”“Маладосць”“Паміж”,“pARTtisan”, а таксама ў зборніку “Параходзік сучаснасці”.

infographer.by