Новы набор у Беларускі Калегіюм

Беларускі Калегіюм прапануе дадатковае навучанне па спецыялізацыях:

    – журналістыка;

    - найноўшая гісторыя;

    – філасофія/літаратура,

    а таксама - адмысловы набор на спецкурс па фатаграфіі.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Навучэнцамі БК могуць быць тыя, хто пастаянна альбо на час навучання пражывае ў Мінску.

Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладанне найноўшых фрагментаў сучаснай веды і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных універсітэтаў.

Сертыфікат Калегіюму не замяняе дыплому аб вышэйшай адукацыі.

Навучанне ў БК – бясплатнае.

Пачатак заняткаў з 3  кастрычніка 2011 г.

Заяўкі прымаюцца па 25 верасня б.г.

Умовы паступлення.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл. +37529 276 27 15 (MTC), +37529 679 26 82 (Velcom) з 15.00 да 19.00 (акрамя суботы і нядзелі) ці праз kalehium@gmail.com

Беларускі Калегіюм