Новы старшыня віцебскага аддзялення СБП – Анастасія Лазебная

Сябры арганізацыі сабраліся ў пашыраным складзе – пры ўдзеле старшыні Барыса Пятровіча, першага намесніка старшыні Алеся Пашкевіча, памочніка старшыні Усевалада Сцебуракі. Нагодай для такой сустрэчы сталася важнае арганізацыйнае пытанне – пераабранне старшыні віцебскай абласной арганізацыі.

Людміла Сіманёнак, якая ачольвала суполку апошнія гады, зрабіла выніковую справаздачу. Пасля абмеркавання кандыдатураў на пасаду старшыні сябры ГА “СБП” адбылося галасаванне, вынікам якога сталася абранне Анастасіі Лазебнай (Стасі Наркевіч) новым старшынём арганізацыі пісьменнікаў Віцебшчыны.

Анастасія Лазебная

Віншуем спадарыню Лазебную з абраннем на пачэсную пасаду і зычым плёну і посьпехаў!

У.С.

Прэсавая служба СБП