Новую «Жырандолю» прэзентавалі ў Берасці

Удзел у прэзентацыі ўзялі непасрэдна аўтары альманаха, мясцовыя літаратары. На старонках новага нумара змешчаныя творы болей за 40 аўтараў: проза, паэзія, пераклады, гумар, успаміны-прысвячэнні Генадзю Праневічу і Уладзіміру Калесніку і многае іншае. Падрабязней пра цікавосткі сёлетняга выдання распавёў мадэратар прэзентацыі, мастак і літаратар Леанід Валасюк.

Зусім нядаўна ў шэрагі СБП прынялі новага сябра – Петэра Бараша, перакладчыка з вугорскай на беларускую, які жыве і працуе ў Берасці. Сёлетняе выданне не абышлося без твораў маладых аўтараў, сярод іх была настаўніца і пачынаючая паэтэса Вікторыя Галоўчык.

БОЛЬШ ФОТА І АЎДЫЯ ТУТ