Новую кнігу Алеся Каско “Межавыя знакі” прэзентавалі ў Берасці

Аўтар шматлікіх вершаваных выданняў гэтым разам апублікаваў кнігу, якая змяшчае выбраныя творы з ранейшага перыяду, новыя паэтычныя тэксты і таксама невялікія празаічныя аповеды, якія сам сп. Каско ахарактарызоўвае як навелы.

Імпрэза адбылася ў Берасцейскай абласной бібліятэцы імя М. Горкага, супрацоўнікі якой гасцінна прадаставілі залу і падрыхтавалі тэматычную кніжную выставу земляка.

Алесь Каско (злева) і Генадзь Праневіч

Выступае паэтка Ярына Дашына

На прэзентацыі сабраліся прадстаўнікі Берасцейскай філіі ГА “СБП” на чале са старшынём Іванам Мельнічуком, сябры паэта, госці з іншых рэгіёнаў.

Алесь Каско, Генадзь Праневіч, Ярына Дашына 

Сярод прысутных былі Лявон Валасюк, Святлана Варонік, Ярына Дашына, Анатоль і Васіль Дэбішы, Леанід Філатаў і іншыя.

З Менску завіталі памочнік старшыні СБП Усевалад Сцебурака і бард Зміцер Бартосік. Веў вечарыну Генадзь Праневіч.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"