Нямецкі празаік Марцін фон Арндт напісаў раман пра Беларусь
Дата публікацыі: 30.04.2012
2434

43-гадовы нямецкі пісьменьнік Марцін фон Арндт напісаў раман “Кастрычніцкая плошча” (2012). Дзеяньне ў рамане, дзе скрыжаваліся дэтэктыўная, любоўная і палітычная сюжэтныя лініі, разгортаваецца ў Беларусі.
Як даводзіць сам аўтар, жыцьцёвая пазіцыя Васіля, ягоныя стома і расчараваньне, уласьцівыя многім маладым мужчынам з розных краінаў Усходняй Еўропы. Сам аўтар нарадзіўся ў Вугоршчыне, а ў Беларусі быў двойчы. Напачатку 90-х краіна ўразіла Марціна фон Арндта атмасфэрай эйфарыі – ён наведаў Беларусь, якая толькі што атрымала незалежнасьць, разам са сваім музычным гуртом. Другім разам літаратар завітаў да нас у 2008 годзе, і ізноў быў шакаваны – на гэты раз тым, што не пазнаў краіну. Тады Марцін меў стасункі ня толькі з беларускімі апазіцыянерамі, але і са спэцслужбамі РБ, якія зьвярнуліся да яго наўпрост на роднай мове, кораценька, бяз ціску, паведаміўшы, што ведаюць, хто ён і адкуль.
Штуршком да напісаньня кнігі стала фраза, пачутая ад беларуса. Малады апазіцыянер, які знаёміў Марціна з Менскам, прамовіў мімаходзь: “А вось гэта -- месца, дзе нас перыядычна зьбіваць пасьля выбараў”. Мартын на ўсё жыцьцё запомніў словы свайго беларускага сябры і інтанацыю, з якой яны былі прамоўлены.
Нямецкія крытыкі станоўча адгукнуліся на раман “Кастрычніцкая плошча”: яны палічылі ўдалым спалучэньне камічнага і трагічнага, а таксама адзначылі выдатны палітычны складнік і трывалы дэтэктыўны сюжэт кнігі.
Тое, што для замежнікаў ёсьць цікавая сучасная літаратура, для беларусаў – штодзённая гаркавая рэчаіснасьць.