Опера паводле “Сівой легенды” Уладзіміра Караткевіча

У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі вядзецца праца над операй беларускага кампазітара Дзмітрыя Смольскага паводле лібрэта Уладзіміра Караткевіча «Сівая легенда».

Праграма оперы Д. Смольскага “Сівая легенда” (лібрэта У. Караткевіча)

Яе прэм'ера прызначаная на верасень бягучага года, мастацкая рада ўжо зацвердзіла дэкарацыі.

Як расказаў галоўны мастак трупы Аляксандр Касцючэнка, пастаноўка чакаецца не менш гучная за оперу Джузэпэ Вердзі «Набука».

Плануецца выкарыстанне розных спецэфектаў. Падчас дзейства на сцэне амаль па-сапраўднаму будуць страляць гарматы, гарэць дровы ў камінах і паходні на сценах старадаўняга замка. Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы оперы разам з рэжысёрам Міхаілам Панджавідзэ бярэ Дзмітрый Смольскі, які ўносіць шмат правак у раней створаную партытуру.

Праграма оперы Д. Смольскага “Сівая легенда” (лібрэта У. Караткевіча) Праграма оперы Д. Смольскага “Сівая легенда” (лібрэта У. Караткевіча)

Праграма оперы Д. Смольскага “Сівая легенда” (лібрэта У. Караткевіча), пастаўленай у Дзяржаўным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета БССР (урыўкі). 
1978 г. 

 

Паводле minsknews.by

Фота: archives.gov.by