ПОМНІК КУПАЛУ І КОЛАСУ Ў ВАРШАВЕ?

ПОМНІК КУПАЛУ І КОЛАСУ Ў ВАРШАВЕ? У пасольстве Беларусi ў Польшчы адбылася сустрэча пасла Паўла Латушкi з членамi грамадскага камiтэта пабудовы ў Варшаве помнiка Янку Купалу i Якубу Коласу. Нагодай для яе правядзення стаў адказ на зварот грамадскага камiтэта да мэра Варшавы аб падтрымцы iдэi i месца пабудовы помнiка. У атрыманым лiсце вiтаецца «каштоўная iнiцыятыва» стварэння помнiка, але выказваецца меркаванне аб неабходнасьцi пошуку новага месца для яго ўстаноўкi. Прычына: тэрыторыя каля Варшаўскага унiверсiтэта i новага будынка яго бiблiятэкi ўжо насычаная помнiкамi ды знаходзiцца пад аховай. У лiсце таксама выказаная прапанова аб пераўтварэннi грамадскага камiтэта ў камiтэт пабудовы помнiка Янку Купалу i Якубу Коласу з правамi юрыдычнай асобы. Гэта дазволiла б камiтэту выконваць функцыi iнвестара, садзейнiчала б паскарэнню падрыхтоўкi дакументацыi ды вырашэнню iншых пытанняў. Ідэя пабудовы помнiку Я. Купалу i Я. Коласу з’явiлася адначасова з адкрыццём у Мінску помнiка Адаму Мiцкевiчу (ужо чацвёртага ў Беларусi). Інiцыятыва была падтрыманая ў 2004 годзе тагачасным мэрам Варшавы Лехам Качыньскiм, мiнiстэрствам культуры Польшчы, рэктарам Варшаўскага унiверсiтэту. Паводле газеты «Звязда»