ПРЭЗЕНТАЦЫЯ ПЕРАКЛАДУ АСТРЫД ЛІНГРЭН

10 красавіка ў мастацкай галерэі "Лабірынт" Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі - прэзентацыя першага беларускага перакладу сусветнага бестселера Астрыд Ліндгрэн "Піпі Доўгаяпанчоха". Яе прадставіць дачка пісьменніцы Карын Нюман.
“Піпі Доўгаяпанчоха”— кніга пра самую моцную, вясёлую, рудую і дзівосную дзяўчынку ва ўсім свеце. (Піпі лёгка падымае каня на выцягнутых руках, гатуе імберцавае печыва проста на падлозе, да таго ж яна аб’ездзіла ўвесь свет і зьбіраецца стаць піратам, калі вырасце).
Сусветны бестселер шведскай пісьменніцы пераклаў на беларускую мову Дзмітрый Плакс. Рэдактар кнігі — Юрась Бушлякоў. Дызайн і макет кнігі, якая праілюстраваная класічнымі малюнкамі дацкай мастачкі Інгрыд Ванг Нюман, падрыхтаваў Генадзь Мацур. Кніга выйшла ў выдавецтве Зьмітра Коласа.
На прэзентацыі першага беларускага выдання “Піпі Доўгайпанчохі” будуць прысучнічаць дачка Астрыд Ліндгрэн Карын Нюман — тая самая дзяўчынка, якая шмат гадоў таму прыдумала імя для гераіні і натхніла пісьменніцу на напісаньне гэтага твору, вядомая шведская літаратуразнаўца і пісьменніца Ула Лундквіст, а таксама перакладчык кнігі Дзмітрый Плакс.
У рамках прэзентацыі кнігі адбудзецца творчая сустрэча з Карын Нюман - дачкой шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн.
Прэзентацыя арганізавана аддзяленнем пасольства Швецыі ў Мінску пры падтрымцы Шведскага інстытута, сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.