Па матывах Караткевіча здымуць фільм

Аўтарам сцэнарыя да кінастужкі па матывах твора класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім" стаў вядомы беларускі сцэнарыст, яки цяпер жыве ў Кіеве, Аляксандр Качан. Пра гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў выконваючы абавязкі дырэктара дэпартамента па кінематаграфіі Міністэрства культуры Беларусі Андрэй Бычкоў.

Паводле яго слоў, цяпер сцэнар адпраўлены на дапрацоўку, аўтар выпраўляе некаторыя недахопы. Тэрміны рэалізацыі праекта пакуль невядомыя. "Пасля таго як будзе вызначаная здымачна-пастановачная група, зацверджаны рэжысёрскі сцэнар, фінансаванне (плануецца прыцягнуць да праекту замежных партнёраў), тады можна будзе больш канкрэтна гаварыць пра пачатак здымак", - пракаментаваў сітуацыю Андрэй Бычкоў. Хто стане рэжысёрам фільма, таксама пакуль застаецца загадкай. На гэтую пасаду прэтэндуе мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы Мікалай Пінігін.

"Ёсць вялікае жаданне працаваць над фільмам па матывах рамана Уладзіміра Караткевіча. І калі ўсё складзецца так, як запланавана, мы распачнем здымкі ўжо ў 2011 годзе", - адзначыў выконваючы абавязкі дырэктара дэпартамента па кінематаграфіі Міністэрства культуры.

Сярод апошніх работ Аляксандра Качана - сцэнар першага беларускага фільма жахаў "Масакра" (рэжысёр - Андрэй Кудзіненка), з поспехам прэзентаваны на XVII Мінскім міжнародным кінафестывалі "Лістапад-2010".

БелТА