Пабачыла свет калекцыя перакладаў Андрэя Хадановіча

У зборнік увайшлі творы 41 аўтара з лацінскай, французскай, англійскай, нямецкай, польскай, рускай, украінскай моваў, зробленыя цягам пятнаццаці гадоў.

У сферу зацікаўлення перакладчыка ўвайшлі прадстаўнікі розных эпох -- ад старажытнасці (Катул, Гарацый) да сучаснасці (Юрый Андруховіч, Сяргій Жадан). Можна азнаёміцца з перастварэннямі на беларускую мову твораў Нобелеўскіх лаўрэатаў Чэслава Мілаша, Іосіфа Бродскага. Класіка сусветнай і еўрапейскай літаратуры ва ўспрыманні аднаго з самых паспяховых беларускіх пісьменнікаў і перакладчыкаў, безумоўна, зацікавіць нават самага патрабавальнага чытача.  

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"