Пачаў працу Гарадзенскі клуб чытачоў

Пра сваю ініцыятыву распавядае Віталь Катлярчук:

- Ідэя ў тым, каб размаўляць па-беларуску, рыхтавацца да сустрэч, чытаючы беларускія творы і рыхтуючыся абмяркоўваць іх. Можа, знойдуцца людзі, якім будзе цікава абмеркаваць, можа, гісторыкі, хто распавядуць пра гістарычныя рэаліі, што адбываліся ў той самы час, пра які мы чытаем. Вось я зараз сам гэта рыхтую да першага твора Уладзіміра Караткевіча “Маці ветру” – чытаю пра паўстанне 1741 года ў Крычаве.

Першая сустрэча Гарадзенскага клуба чытачоў адбылася ў антыкавярні „Жывы час”. На наступнай сустрэчы, якая пройдзе праз два тыдні, гарадзенцы будуць абмяркоўваць твор Васіля Быкава „Атака”. Арганізатары спадзяюцца, што з кожным разам колькасць жадаючых пагутарыць пра беларускую літаратуру будзе павялічвацца.

Беларускае Радыё Рацыя