Пачалі прымаць папярэднія замовы на аўдыёкнігу Алексіевіч «Час сэканд-хэнд» па-беларуску

На сайце prastora.by пачалі прымаць папярэднія замовы на аўдыёкнігу Сьвятланы Алексіевіч «Час сэканд-хэнд», якую па-беларуску прачытала былая тэлевядоўца, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка. Аўдыёкніга на дыску каштуе 99,9 тысячы беларускіх рублёў.

Поўная аўдыёкніга зьявіцца ў продажы 14 чэрвеня, тады ж пачнецца дастаўка дыскаў тым, хто зрабіў папярэднюю замову, удакладніў Свабодзе галоўны рэдактар выдавецтва «Папэрус» Міхась Башура. Неўзабаве на «Беларускай прасторы» пачнуць прымаць і папярэднія замовы на аўдыёкнігу ў выглядзе простага аўдыёфайла.

Электронную тэкставую вэрсію кнігі «Час сэканд-хэнд» можна спампаваць бясплатна на сайце Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.