Пачынаецца новы сезон прэміі «Дэбют»
“Дэбют” ушаноўвае маладых аўтараў, што пішуць у жанрах, у якіх працаваў Максім Багдановіч, і ўручаецца ў намінацыях “Проза”, “Паэзія”, “Мастацкі пераклад”.
Для ўдзелу ў конкурсе трэба да 31 студзеня 2016 года даслаць заяўку. Для гэтага неабходна запоўніць электронную форму альбо даслаць заяўку на электронную скрыню ці на паштовы адрас: 220005, Мінск, вул. Залатая Горка, 2-101. Да заяўкі неабходна далучыць электронную версію кнігі, а таксама перадаць на офіс Беларускага ПЭН-цэнтра (Мінск, вул. Залатая Горка, 2-101) 2 асобнікі кнігі, калі яна выходзіла ў папяровым варыянце. Заяўкі без электроннай версіі і 2 асобнікаў кнігі разглядацца ў конкурсе не будуць.
У лістападзе будзе абвешчана журы сёлетняй прэміі.
Прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча ўручаецца з 2011 года. Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі — Віталь Рыжкоў, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Юлія Шарова, Ганна Янкута, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Оаро, Кацярына Маціеўская, Аляксей Палачанскі, Таццяна Нядбай і інш.
Паводле арганізатараў