Падарожжа ў свет казкі — Стася Наркевіч выступіла ў віцебскай школе

Пазакласная гадзіна праляцела для дзяцей як адно імгненне, настолькі яны захапіліся размовай. Настасся Пятроўна расказала школьнікам пра сваю кніжку-маляванку “Віялета, бабулечка і чароўны дроцік”, якая выйшла ў гэтым  годзе, і дзеля інтрыгі нават крыху раскрыла сюжэтную лінію, узяўшы з дзяцей абяцанне абавязкова прачытаць казку на ўроку беларускай літаратуры ў школе ці самастойна. А супрацоўнікі бібліятэкі раздалі школьнікам  раздрукаваныя размалёўкі з кніжкі С. Наркевіч, якія дзеці будуць расфарбоўваць дома.

Настасся Лазебная (Стася Наркевіч)

Акрамя таго, Настасся Пятроўна пазнаёміла дзяцей са зборнікам беларускіх аўтарскіх казак “Залаты талер” (2012 год), у які ўвайшла  яе казка “Неверагодныя здарэнні на неверагоднай планеце”. А напрыканцы сустрэчы пісьменніца падарыла бібліятэцы кнігу з асабістым подпісам.

Дзеці доўга не хацелі адпускаць казачніцу: задавалі пытанні, цікавіліся планамі на будучыню, запрашалі ў госці да сябе ў школу, і нават дадому. А перад тым, як развітацца, сфатаграфаваліся на памяць.

 

Алеся Май, для lit-bel.org