Паўдзельнічай у конкурсе — і выйграй каляндар “Першапачатак”!

http://lit-bel.org/by/news/3541.html



Неўзабаве каляндар паступіць у продаж. Два асобнікі мы разыграем сярод ПАДПІСЧЫКАЎ нашых старонак у Фэйсбуку (гл. абвестку) і Укантакце (гл. абвестку таксама), якія зробяць перапост абвесткі пра конкурс на сваёй старонцы.

Да таго ж, КОЖНЫ падпісчык, які зробіць перапост абвесткі, атрымае фірмовую торбачку з сюрпрызам ад Саюза пісьменнікаў.

Сваю торбачку вы зможаце атрымаць пасля 9 снежня ў нас на офісе па адрасе вул. Кузьмы Чорнага, 31, офіс 906, код пад’езда “46 званочак”, тэл. 200-80-91.

Асобнікі календара будуць разыграныя шляхам лёсавання сярод усіх, хто выканае ўмовы конкурсу. Конкурс праводзіцца з 27 лістапада да 6 снежня.

Нагадаем, што фотавыстава “Першапачатак” у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, 12) прымае наведнікаў з 21 лістапада да 8 снежня.

На адкрыццё ўваход вольны, у астатнія дні — па квітках у музей, які працуе штодзень з 11.00 да 19.00. Тэл. для даведак па выставе: 327 43 22, 327 00 05.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"