Паэт і перакладчык Лешак Энгелькінг – у кнігарні "логвінаЎ"

20 красавіка (серада) у кнігарні “логвінаЎ” адбудзецца творчая лекцыя і сустрэча з вядомым паэтам і польскім перакладчыкам Лешакам Энгелькінгам.
Пачатак а 19-й гадзіне.
Лешак Энгелькінг — польскі паэт, перакладчык, мастацтвазнаўца,
літаратурны крытык. Нарадзіўся 2 лютага 1955 году. Скончыў Варшаўскі
ўніверсітэт. Выкладаў літаратуру і кіназнаўства ў Польшчы, Украіне,
Славакіі. Перакладае з ангельскай (за пераклады паэзіі і эсэістыкі Э.
Паўнда атрымаў узнагароды часопіса “Літаратура ў свеце” (1989) і Саюза
польскіх перакладчыкаў, 2000), гішпанскай, чэшскай, рускай, славацкай,
украінскай моваў. Аўтар кніг “Хайку ўласныя і чужыя” (Haiku własne i
cudze, 1991), “Пяты дом” (Dom piąty, 1997), “І іншыя вершы” (I inne
wiersze, 2000) і інш. Творы Л. Энгелькінга перакладаліся на ангельскую,
чэшскую, славацкую, украінскую мовы. На беларускую яго вершы перакладаў
А. Хадановіч: Інвентарызацыя апакаліпсісу.