Паэт Анатоль Брусевіч прэзентуе сваю кнігу ў Беларусі і Польшчы

У кастрычніку аўтар кнігі плануе правесці шэраг прэзентацый, у тым ліку і за межамі Беларусі.

9 кастрычніка са зборнікам «Апошні дзень» змогуць пазнаёміцца жыхары Гайнаўкі (Польшча). Прэзентацыя адбудзецца ў Гайнаўскім беларускім музеі. Пачатак у 17:00.

16 кастрычніка Анатоль Брусевіч запрашае на сустрэчу лідскіх аматараў прыгожага пісьменства. Прэзентацыя новай кнігі пройдзе ў Літаратурным аддзеле Лідскага гісторыка-мастацкага музея (домік Валянціна Таўлая) па адрасу: вул. Замкавая 7. Пачатак у 17:30.

17 кастрычніка прэзентацыя зборніка паэзіі Анатоля Брусевіча «Апошні дзень» адбудзецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вул.Сурганава 15, п. 110). Пачатак у 16:00.

Анатоль Брусевіч – паэт, перакладчык, літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, сябра СБП.

Нарадзіўся 28 верасня 1977 г. у г. Гродна. Друкуецца з 1989 г. у беларускіх і замежных выданнях. Вершы перакладаліся на на польскую, рускую, літоўскую, англійскую, грузінскую мовы.

Аўтар кніг паэзіі «Дуэль» (Гродна, 1992), «Падаю ў неба» (Гродна, 2006), «Апошні дзень» (Мінск, 2013), літаратуразнаўчай працы «Фактары беларускай культуры ў творчасці Адама Міцкевіча» (Гродна, 2008).

 

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"