Паэт Фелікс Шкірманкоў уганараваны ў Слаўгарадзе
Анатоль Мартынаў уручае знак Феліксу Шкірманкову
На ўрачыстым пасяджэнні адпаведны знак спадару Шкірманкову ўручыў старшыня Слаўгарадскага Савета ветэранаў Анатоль Мартынаў. У сваім слове творца выказаў удзячнасць за ўзнагароду, паабяцаўшы і надалей аддаваць усе свае сілы і талент роднай Беларусі.
Павел Найдзён атрымлівае кнігу ад аўтара
Паэт выказаў жаданне, каб ягоныя веды і досвед больш шырока выкарыстоўваліся ў справе патрыятычнага выхавання і ўручыў сваю кнігу вершаў “Пад прысягай сумленню” старшыні Слаўгарадскага райвыканкама Паўлу Найдзёну.
Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП
Аўтар фота Уладзімір Рыжанкоў
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг