«Паэт купалаўскага гарту»: светлай памяці Ніла Гілевіча
Дата публікацыі: 31.03.2016
1649
Паэт купалаўскага гарту
Светлай памяці Ніла Гілевіча
Спачыў пясняр, не скажа больш
Слоў пранікнёных, палымяных,
За нашу Бацькаўшчыну боль
Больш не вярэдзіць сэрца рану.
Ён, дум высокіх валадар,
Прайшоў сваю дарогу годна,
А больш за ўсё жадаў змагар,
Каб Беларусь жыла свабодна.
За мову і за родны сцяг
Змагацца ўсёй істотай мусіў,
Праз церні церабіў ён шлях
Да незалежнай Беларусі.
Герой, над кім не ўладны час,
Любові нашай вечнай варты.
Быў, ёсць і будзе ён у нас,
Паэт купалаўскага гарту.
Васіль Жуковіч
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"Падзяліцца
13.02.2021 15:00
167
0
12.02.2021 18:00
130
0
19.01.2021 20:00
221
0
Электронная пошта: SBP@LIT-BEL.ORG
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг