Паэта Аляксея Пысіна ўспомнілі ў Магілёве

Мікола Яцкоў, Яраслаў Клімуць, Сяргей Украінка.  Выступае Ірына Цінякова.

Вядучая імпрэзы Ірына Цінякова прадставіла відэапрэзентацыю пра жыццё і творчасць Аляксея Пысіна. Літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, сябра СБП Яраслаў Клімуць распавёў пра тэматычную і стылістычную адметнасць вершаў паэта.

Артысты народнага тэатра Яўгенія Ішчанка і Назар Савіцкі. 

Літаратар, сябра СБП Сяргей Украінка расказаў пра свае асабістыя сустрэчы з Аляксеем Пысіным.

 

Артысты народнага тэатра пад кіраўніцтвам Алы Кусковай Палаца культуры вобласці чыталі вершы паэта, а старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення СБП Мікола Яцкоў выканаў некалькі сваіх песень на словы Аляксея Пысіна.

Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП 

Фотаздымкі Алы Кусковай