Паэта Васіля Карпечанку ўспомнілі ў Магілёве
Амаль 10 год, як яго няма з намі, але памяць пра паэта, настаўніка і шчырага чалавека засталася.
Вядучыя вечарыны распавялі пра жыццёвы шлях Васіля Карпечанкі. Відэапрэзентацыя пазнаёміла з архіўнымі фотаздымкамі і фрагментамі выступленняў паэта.
Мікола Яцкоў
Старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення СБП Мікола Яцкоў расказаў аб сяброўстве з Васілём Васільевічам, аб сумеснай працы над песенным зборнікам “Толькі з табою”.
Ала Яцкова
Міхась Карпечанка
У выкананні Міколы і Алы Яцковых прагучалі песні з гэтага зборніка. Успамінамі пра Васіля Карпечанку падзяліўся пісьменнік Уладзімір Дуктаў.
Аўтары, арганізатары і ўдзельнікі вечарыны разам з праўнукамі Васіля Карпечанкі
Міхась Карпечанка, сын паэта, успомніў бацькоўскія ўрокі жыцця і выказаў упэўненасць, што імя і творчасць Васіля Карпечанкі не згаснуць у складаных сутарэннях нашых часоў.
Ул. інф. Магілёўскага абл. аддзялення СБП