«Паэтаў планеты» прадставілі ў Мінску (фотарэпартаж)

Па словах выдаўца, перакладчыка, заснавальніка кніжнай серыі Змітра Коласа, плануецца выданне 70-ці, а тое і ста тамоў, калі толькі чытачы і пакупнікі гатовыя будуць падтрымаць гэтую ініцыятыву і маральна, і матэрыяльна. Каманда перакладчыкаў мае шмат творчых задумаў і спадзяецца, што праект будзе запатрабаваны беларускай публікай.

Выдадзеныя на дадзены момант тамы

З прывітальным словам выступіў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў

Зміцер Колас

Ганна Янкута

Спявае Ніна Мазурэнка, акампануе Таццяна Рэуцкая

Лявон Баршчэўскі

Верш Сапфо ў перакладзе Лявона Баршчэўскага чытае вучань дзявятага класа Іван Філімонаў

Песню на верш П'ера дэ Рансара ў перакладзе на беларускую выконвае Юры Несцярэнка

Кацярына Маціеўская

Андрэй Хадановіч

На прэзентацыі выступалі філолагі і перакладчыкі, якія ўзялі ўдзел у падрыхтоўцы серыі "Паэты планеты", дэманстраваўся відэаролік па матывах Шэкспіраўскіх п'ес, былі і музычныя нумары, так ці іначай звязаныя з найлепшымі творамі сусветнай літаратуры. Гучалі вершы, перакладзеныя з англійскай, нямецкай, французскай, польскай, румынскай ды многіх іншых моваў.

БОЛЬШ ФОТА НА НАШАЙ СТАРОНЦЫ Ў ФЭЙСБУКУ

Віка Трэнас, для lit-bel.org