Паэтычнае свята ў гонар Анатоля Сыса пройдзе 26 кастрычніка

Анатоль Сыс

На радзіме паэта ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна збяруцца літаратары, прыхільнікі творчасці, землякі. У восьмы раз на падворку роднае хаты паэта будуць гучаць вершы, песні, успаміны.

Возьмуць удзел:

Анатоль Вярцінскі, Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Міхась Скобла, Сяржук Сыс, Анатоль Бароўскі, Генадзь Лапацін, Ларыса Раманава, Вальжына Цярэшчанка, Андрэй Мельнікаў ды іншыя.

Запрашаем далучацца!

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"