Паэтычная сустрэча ў Клімавічах
Лідзія Андрэеўна, ураджэнка Клімавіцкага раёна, з вялікім задавальненнем наведала сваю радзіму. Паэтка прачытала вершы, навеяныя ўспамінамі пра родны край, пра дзяцінства, юнацтва, а пасля адказала на пытанні чытачоў і падаравала бібліятэцы свае зборнікі. Сустрэча атрымалася цёплая і цікавая.
Таксама Лідзія Андрэеўна наведала сярэднюю школу №3, у якой некалі вучылася. Аўтар чытала для юнакоў свае лепшыя творы, а школьнікі, затаіўшы дыханне, уважліва ўслухоўваліся ў кожнае яе слова. Кнігу «Мая сям’я ад А да Я» атрымалі і пачатковыя школы раёна. Чытачы і працаўнікі бібліятэчнай сеткі Клімаўшчыны шчыра падзякавалі Лідзіі Мініч за яе творчасць і незабыўныя ўражанні ад сустрэчы.
Клімавіцкая бібліятэчная сетка
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг