Паэтычны слэм на Астравеччыне

Спаборніцтва паэтаў пройдзе 14-15 ліпеня на возеры Кайміна.

Удзел у слэме возьмуць:

 

Віталь Рыжкоў, Андрэй Адамовіч, Марыя Пушкіна, Антон Рудак, Глеб Лабадзенка, Яўген Валошын, Цімур Хоміч, Анатоль Івашчанка, Алена Хадановіч, Марына Шода, Усевалад Сцебурака. Вядоўца імпрэзы — Андрэй Хадановіч.

 

Праезд праз вёску Страча (на шашы Полацак-Вільня) — в. Спонды — воз. Кайміна. Заезд а 10.00 14 ліпеня, пачатак мерапрыемства — а 12.

 

IMG_6721

15 ліпеня гасцей чакае экскурсійная вандроўка па Астравеччыне: Барані, Міхалішкі, Гервяты, Варняны, Астравец.

 

Пры сабе трэба мець намёт, харчаванне на 2 дні і добры настрой. Відовішчы, дровы і цікавосткі забяспечаныя арганізатарамі.

 

Гасцям фэсту трэба перад паездкай аплаціць праз банк дазвол на ўезд у памежную зону. Абавязкова мець пры сабе пашпарт.

Тэлефон для даведак па арганізацыйных пытаннях 8 (029) 5519308.

nn.by

Фота - tio.by