Паэтычны слэм прайшоў у Гародні трэці раз

Першы гарадзенскі слэм адбыўся 24 красавіка 2013 года ў дворыку арт-галерэі “Крыга”. Арганізатарам стаў цэнтр “Трэці сектар”, а яго прадстаўніца Алеся Седзянеўская расказала пра адрозненні гэтага слэму ад папярэдніх:

– Усцешыла, што сама публіка была вельмі актыўная, задавала пытанні паэтам. Склалася ўражанне, што сабраліся адны аматары паэзіі. Ганна Ліпчанская, якая мінулым разам была проста госцяй, прачытала прыдуманы верш-маналог ад удзельніка слэму. Гэтым разам яе запрасілі паўнавартасным “слэмерам” – і яна перамагла.

Пераможца трэцяга слэму Ганна Ліпчанская кажа, што яе вершы – пра “самыя простыя рэчы, важныя для кожнага: пра моманты і хвіліны шчасця. Шчасця ва ўсім, шчасця, якое побач з намі кожны дзень. Я думаю, што гэтыя словы былі вельмі зразумелыя людзям”.

На думку Ганны, розніцы паміж другім і трэцім гарадзенскім слэмамі амаль не адчувалася.

Вядоўца і адначасова ўдзельнік слэму Антон Янкоўскі кажа, што “ў параўнанні з папярэднім на гэтым слэме з’явіліся новыя людзі, ажно чатыры чалавекі, якія вырашылі сябе паспрабаваць. Вельмі добра, што слэм расце, удасканальваецца, што паляпшаюцца крытэры ацэнкі, што прыходзіць больш людзей і ствараецца асяродак паэзіі”.

Скончыўся трэці гарадзенскі слэм выступам мінскага гурта Handmade у дворыку антыкавярні “Жывы Час”.

 

Андрэй Мялешка, budzma.by

Фота Андрэя Мялешкі