Паэтычны зборнік Міры Лукшы намінаваны на прэмію Казанэцкага

Кніга паэзіі беларускі, сябра СБП Міры Лукшы “Белы сток” апынулася сярод пяці намінантаў на літаратурную прэмію прэзідэнта горада Беластока імя Веслава Казанэцкага. Завяршэнне конкурсу — 1 сакавіка. Цяпер працягваецца галасаванне сярод чытачоў.

lukshaМіра Лукша нарадзілася 9 лістапада 1958 г. у Гайнаўцы. Cкончыла польскую і рускую філалогіі ў Філіяле Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку. Жыве ў Беластоку. Журналістка, пісьменніца, перакладчыца, рэдактар. Дэбютавала ў тыднёвіку беларусаў Польшчы “Ніва” ў 1973 г. Член Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ад 1985 г. з’яўляецца журналісткай “Нівы”. Выдала 9 кніг: паэзіі — “Замова” (1993), “Ёсць” (1994), “Wiersze tutejsze” (2003), “Жывінкі з глыбінкі” (2009) і прозы: “Дзікі птах верабей” (1992), “Выспа” (1994), “Бабскія гіаторыі” (2001), “Дзяўчынка і хмарка” (200:), “Гісторыі з белага свету” (2008).

Яе тэксты перакладаліся на англійскую, польскую, чэшскую і рускую мовы.

 

Прагаласаваць за намінантаў можна тут

budzma.org