Паэтка Таццяна Светашова прэзентавала «Разные вещи» (ФОТА)

Таццяна Светашова

Павіншаваць філолага, рэдактара, выкладчыцу БДУ і таленавітую паэтку Таццяну Светашову з выхадам кнігі прыйшлі яе блізкія і сябры, калегі і аматары літаратуры.

Таццяна Светашова і Андрэй Хадановіч

Таня Скарынкіна, Антон Рудак

Уверсе: Уладзімір Глазаў, Яўген Бясчасны; Віктар Жыбуль

Гурт "Гарадскі вал"

 

Госці былі не толькі з Мінска: з Берасця адмыслова на вечарыну завіталі пісьменнікі Уладзімір Глазаў і Яўген Бясчасны, са Смаргоні прыехала Таня Скарынкіна. У імпрэзе ўзялі ўдзел каля 20 выступоўцаў -- паэты, літаратуразнаўцы, музыканты.

Лялька, якая патрапіла на вокладку кнігі, была апранутая ў такую ж сукенку, як і сама Таццяна

Выступае Вера Бурлак (Жыбуль) разам з сынам Кастусём

Выступаюць Уладзь Лянкевіч (злева) і Максім Субач, гурт "TonqiXod"

Спершага аўтарка, якая адначасова была і вядучай, падзякавала ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", дзякуючы якому зборнік пабачыў свет, а таксама ўсім тым, хто спрычыніўся да падрыхтоўкі выдання: рэдактару Андрэю Хадановічу, мастачцы Вользе Ярмолінай, тэхнічным супрацоўнікам і выдавецтву "Кнігазбор".

Доктар філалагічных навук, прафесар Ірына Скарапанава; паэты Андрэй Фаміцкі, Дзмітры Строцаў

Злева направа: Георгій Барташ, Наталля Капа, Наталля Кучмель

Унізе: на афішы -- аўтографы ўсіх удзельнікаў вечарыны; Таццяна Светашова

Уверсе: Сабіна Брыло, далей: Георгій Барташ і Уладзімір Пыльчанка, Стась Карпаў

Уверсе: Дзяніс Кандрацьеў; аўтограф ад Таццяны Светашовай; унізе: выступае Наталля Кучмель

Фота на памяць 

Цягам вечарыны прагучала шмат добрай паэзіі як у выкананні самой Таццяны, так і яе сяброў. Музычную частку склалі сэты ад гуртоў "Гарадскі вал" і "TonqiXod". Прэзентацыя завяршылася аўтограф-сесіяй і фотаздымкамі на памяць.

Тэкст і фота: Віка Трэнас, для lit-bel.org