«Палац» у Палацы

Таццяна Літвінава і Анатоль Бароўскі

Удзел у прэзентацыі ўзялі аўтаркі і аўтары альманаха Таццяна Літвінава, Юльяна Пятрэнка, Рыгор Клімовіч, а таксама намеснік старшыні СБП Успевалад Сцебурака. Мадэраваў сустрэчу старшыня Гомельскай філіі СБП Анатоль Бароўскі.

Пастаянная аўтарка “Палаца”, гісторык і мастацтвазнаўца Таццяна Літвінава распавяла пра свой матэрыял у новым нумары. Артыкул прысвечаны князёўне Ірыне Паскевіч, якая напачатку XX ст. вырашыла пакінуць пасля сябе памяць пра гомельскі палац і выдала адмысловы фотаальбом у Пецярбургу.

Анатоль Бароўскі і Юры Клімовіч

Таксама ў нумары размешчаны ўрывак з кнігі Рыгора Клімовіча “Канец гарлага”, аднаго з лідараў руху супраціву ў ГУЛАГу, кіраўніка Нарыльскага паўстання 1953 году, аўтара гімну паўстанцаў “Не страшны нам тиранства большевизма". Прэзентаваў урывак сын пісьменніка Юры Клімовіч.

Юльяна Пятрэнка прачытала вершы Генадзя Лапаціна.

Выступае Усевалад Сцебурака

“Прыемны момант, што мы не ўпершыню прэзентуем “Палац”. Болей за тое, сёння я магу з гонарам за арганізацыю сказаць, што кожная абласная філія мае свой альманах, гэта вельмі цікавы факт, які пакідае месца для аптымізму: У Берасці выдаецца альманах “Жырандоля” (Берасце), “Ратуша” ў Віцебску, “Палац” у Гомелі, “Новы замак” у Горадні, “Брама” ў Магілёве", -- заўважыў Усевалад Сцебурака. Таксама ён зазначыў, што лакальны патрыятызм -- заўсёды прыемна, а выдацца дома -- пэўны гонар і творчы абавязак кожнага пісьменніка.

З прывітальным словам выступіў доктар гістарычных навук, прафесар Нежынскага універсітэту імя М. Гогаля (Україна) Сяргей Лепяўка.

Завершылася сустрэча музычным выступам урбаністычнага шамана Яўгена Барышнікава.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"