Памерла Святлана Явар

15-га чэрвеня стала вядома, што пайшла з жыцця паэтэса і літаратуразнаўца Святлана Явар (Святлана Барысаўна Сачанка), дачка вядомага беларускага пісьменніка Б. І. Сачанкі.

Саюз беларускіх пісьменнікаў выказвае свае спачуванні родным і блізкім пісьменніцы.

Святлана Явар нарадзілася ў Мінску 11 ліпеня 1968 года. Скончыла філалагічны факультэт БДУ і аспірантуру Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі. Працавала ў розных беларускіх выдавецтвах, ва Універсітэце культуры, Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Ф. Скарыны.

Выдала дзве кнігі паэзіі “Белы месяц” і “Раніца ў туманах”. Аўтар шматлікіх літаратуразнаўчых і крытычных дасследаванняў і артыкулаў у беларускім і замежным друку.

Развітанне са Святланай Явар адбудзецца 17 чэрвеня ў 15.30 у рытуальнай зале крэматорыя на Паўночных могілках.

Прэсавая служба СБП