Памерла нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Надзін Гордымер

Паўднёваафрыканская англамоўная пісьменніца і паэтка Надзін Гордымер, якая стала ў 1991 годзе лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі па літаратуры, памерла ў ПАР на 91-м годзе жыцця.

Пісьменніца памерла ў сваім доме ў Ёханэсбургу вечарам у мінулую нядзелю ў атачэнні членаў сям'і.

Надзін Гордымер нарадзілася ў 1923 годзе ў пасёлку Спрынгс недалёка ад Ёханэсбурга. Яе бацькамі былі габрэі, якія эмігравалі ў Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку. Пісьменніцкую кар'еру пачала ва ўзросце дзевяці гадоў, а яе першае апавяданне “Заўтра прыходзь зноў” (Come Again Tomorrow) было надрукавана, калі Надзін споўнілася 15.

Сусветную вядомасць Гордымер атрымала за свой раман “Народ Джулая”, які выйшаў у 1981 годзе. Аснову большасці твораў пісьменніцы складала тэма разбуральнага ўплыву апартэіду на ўзаемаадносіны паміж цемнаскурым насельніцтвам краіны і белым насельніцтвам ПАР.

prajdzisvet.org/