Памерла польская пісьменніца Яана Хмялеўская

Яана Хмялеўская

Яана Хмялеўская нарадзілася ў 1932 годзе ў Варшаве. Пісала дэтэктывы, трылеры, кнігі для дзяцей і моладзі. Літаратурную кар’еру пачала ў 1960-х. Да яе найпапулярнейшых твораў належаць “Мы ўсе падазраваныя”, “Кракадзіл з краіны Караліны”, “Што сказаў нябожчык”. У верасні выйшаў яе чарговы крымінальны раман “Вынік злачынства”.

У аснове кніг Хмялеўскай зазвычай ляжыць крымінальны сюжэт, на якім грунтуецца фабула, поўная нечаканых паваротаў, камічных, часта гратэскных сітуацый. 

Кожная новая кніга Хмялеўскай рабілася бэстсэлерам. Агульны наклад яе твораў у Польшчы — больш за 6 млн асобнікаў. У Расіі пісьменніца была найпапулярнейшым замежным аўтарам — сумарны наклад яе твораў сягаў 8 млн асобнікаў. На беларускую творы Хмялеўскай не перакладаліся.

nn.by