Памерла пісьменніца Бэл Каўфман

Бэл Каўфман нарадзілася ў Берліне, дзяцінства (з пачатку Першай сусветнай вайны) правяла ў Адэсе (гэты перыяд яе жыцця апісаны ў кнізе “Odessa Memories”), са снежня 1923 жыла ў ЗША. З адзнакай скончыла каледж Хантэр у Нью-Ёрку, затым магістратуру па літаратуры ў Калумбійскім універсітэце. Некалькі дзясяткаў гадоў працавала настаўніцай англійскай мовы ў сярэдніх школах Нью-Ёрка і ў гарадскім універсітэце Нью-Ёрка. Пачала публікаваць кароткую прозу з канца 1930-х. У 1940-х публікавала апавяданні і скетчы ў часопісе Esquire.

Вядомасць Бэл Каўфман прынёс яе паўаўтабіяграфічны і шмат разоў перавыдадзены раман “Уверх па лесвіцы, якая вядзе ўніз”, заснаваны на шматгадовым выкладчыцкім досведзе. У часопісным выглядзе ён быў першапачаткова апублікаваны ў Saturday Review у нумары ад 17 лістапада 1962 года.

ПрайдзіСвет