Навіны

Памёр драматург і сцэнарыст Алесь Петрашкевіч, аўтар п’есы «Напiсанае застаецца» і суаўтар сцэнара серыяла «Час выбраў нас». Яму было 82 гады.

Развітанне прайшло ў зале цырымоній лечкамісіі 26 жніўня. Пра гэта са спасылкай на Сяргея Панізніка паведаміў у сваім дзённіку Аляксандр Фядута.

 

Памёр Алесь Петрашкевіч. Анатоль Сідарэвіч: Сыходзяць энцыклапедысты

Алесь (Аляксандр) Петрашкевіч нарадзіўся 1 мая 1930 г. у вёсцы Пярэвалачня Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Аўтар сцэнароў мастацкіх і дакументальных фільмаў. Кандыдат гістарычных навук (1967), заслужаны работнік культуры Беларусі (1975), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976) за ўдзел у падрыхтоўцы і выданні Беларускай Савецкай Энцыклапедыі.

* * *

 

Пра Алеся Петрашкевіча піша Анатоль Сідарэвіч

 

Сёння людзі развіталіся з Алесем Петрашкевічам.

Трэба будзе прачытаць мемуары Алеся Лявонавіча. Людзі, якія чыталі, раілі пачытаць іх і мне.

 

Ягоныя гістарычныя драмы не так для пастановак, як для чытання. Зрэшты, чаму б і не паставіць іх? Трэба толькі, каб на Петрашкевіча знайшоўся свой Мікалай Пінігін. Здолеў жа Пінігін з амаль несцэнічных «Тутэйшых» зрабіць тэатральны шэдэўр…

 

Так і хочацца напісаць пра той выдатны акцёрскі ансамбль. І са скрухай уздыхнуць: няма ўжо ні Юры Авяр’янава, ні ВалодзіКін-Камінскага, ні Валерыя Філатава…

 

І тут. Адзін за адным адыходзяць энцыклапедысты. Віталь Скалабан, Янка Саламевіч… Вось і Алесь Петрашкевіч падаўся за імі.

 

Алесь Лявонавіч вельмі хацеў, каб выйшаў энцыклапедычны даведнік «Беларуская Народная Рэспубліка». Ён даў мне мэтадычкі для рэдактараў і — Божухна! — слоўнік Энцыклапедыі гісторыі Беларусі. Той, надрукаваны ратапрынце ў 1989 г., з якога і пачалася праца над ЭГБ. Слоўнік — як узор, падказка для рубрыкацыі артыкулаў будучага даведніка «БНР».

Памятаю і тую апошнюю нашу размову. Бо перад гэтым Алесь Лявонавіч апісаў (здаецца, у «Народнай волі»), як ён ляжаў у лечкамісіі і як разыграў ды выклікаў на шчырасць аднаго супалатніка з гістпартчыкаў. Мяне ў той публікацыі рассмяшыў менавіта розыгрыш. Усё ж трэба хоць трохі быць тэатральным чалавекам, каб зрабіць такое.

І ведаць псіхалогію бальшавіцкіх мастадонтаў. У размове са мною Алесь Лявонавіч дадаў яшчэ некаторыя дэталі.

Вось так, пасмяяўшыся і з аптымістычным настроем, мы развіталіся да наступнай сустрэчы… Ды не сустрэліся, бо Алеся Лявонавіча зваліла страшная хвароба. Мабыць, сустрэнемся ТАМ.

А энцыкляпэдычны даведнік «БНР», мабыць, нікому, апроч Алеся Петрашкеіча, і не быў патрэбны. Не патрэбны і цяпер. Калі б была ў ім патрэба, чыніліся б нейкія канкрэтныя захады, а то за тыя гады, як Алесь Лявонавіч ляжаў, ніхто не патрывожыў мяне.

Дый няма з кім працаваць. Знаўцы, вэтэраны Энцыкляпэдыі сыходзяць. Вось і Алесь Лявонавіч…

 

Занясу метадычкі і слоўнік ЭГБ у архіў.

nn.by

***

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Алеся Лявонавіча.

[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------