Памёр Алесь Рыбак

Алесь Рыбак

Алесь Рыбак нарадзіўся 07.11.1934 г. у вёсцы Макаўчыцы Дзяржынскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Рана застаўся без бацькоў -- загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. У 1958 г. скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыях радашковіцкай, дзяржынскай і бягомльскай раённых газет (1958-1959), часопісе «Вожык», газеце «Калгасная праўда» (1959-1962), на Беларускім радыё (1962-1963), у часопісе «Бярозка» (1963-1964). З 1966 да 1972 г. жыў у Маскве -- працаваў старшым карэктарам у Аддзеле апублівання Актаў Вярхоўнага Савета СССР, рэферэнтам у сакратарыяце Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Па сумяшчальніцтве выкладаў беларускую мову ў Літаратурным інстытуце ў Маскве. З 1972 г. -- намеснік адказнага сакратара праўлення СП БССР, з 1978 г. -- старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП БССР з 1973 г.

Узнагароджаны медалём. Дэбютаваў вершамі ў рэспубліканскім друку ў 1953 г.

Пісьменнік быў пахаваны 8 мая на Усходніх могілках.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"