Памёр Габрыэль Гарсія Маркес

Габрыэль Гарсія Маркес

Пра гэта паведамляе Associated Press.

Пісьменнік памёр у атачэнні родных і блізкіх у сябе дома днём у чацвер, 17 красавіка.

Тыдзень таму яго выпісалі з клінікі ў Мехіка, куды ён паступіў 31 сакавіка з лёгачнай інфекцыяй і інфекцыяй мачавыводных шляхоў. Прадстаўнік клінікі тады паведаміла, што Маркес працягне лячэнне дома.

Габрыэль Гарсія Маркес — адна з ключавых фігур лацінаамерыканскага “літаратурнага феномена” 1960-х гадоў. Найбольш вядомай працай калумбійскага пісьменніка лічыцца раман “Сто гадоў адзіноты”. На беларускую мову раман Маркеса “Каханне падчас халеры” пераклаў Карлас Шэрман.

ПрайдзіСвет