Памёр Міхась Чарняўскі

Раніцай 20 студзеня пасля цяжкай і працяглай хваробы памёр археолаг, кандыдат гістарычных навук Міхась Чарняўскі. Яму ішоў 75-ты год. 

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" выказвае свае спачуванні родным і сябрам Міхаіла Міхайлавіча Чарняўскага.

Міхась Чарняўскі — даследчык паваеннага антыбальшавіцкага супраціву, грамадскі, палітычны і культурны дзеяч Беларусі.

Міхась Чарняўскі аўтар кнігаў:

«Неаліт беларускага Панямоння»,

«Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі»,

«Страла Расамахі»,

«Археалагічныя помнікі Міншчыны»,

«Вогнепаклоннікі»,

«Ілюстраваная гісторыя старажытнай Беларусі»,

«Правадыр крылатых вершнікаў Ян Кароль Хадкевіч»,

«Як пошух маланкі. Расціслаў Лапіцкі».

Чарняўскі быў адным з адраджэнцаў сацыял-дэмакратычнага руху Беларусі.

Пахаванне адбудзецца 22 студзеня на радзіме Чарняўскага ў вёсцы Круці Мядзельскага раёну Мінскай вобласці.


Месца развітання ў Мінску пакуль не вызначанае.

svaboda.org