Памёр Нобелеўскі лаўрэат Шэймас Хіні

У апошнія гады ў Хіні было слабае здароўе, аднак ён усё роўна з'яўляўся на публіцы: у сярэдзіне жніўня ён выступіў на музычным фэсце ў Дэры (Паўночная Ірландыя). 

Шэймас Хіні нарадзіўся непадалёк ад вёскі Каслдоўсан у графстве Лонданберы ў Паўночнай Ірландыі 13 красавіка 1939 г. Ён быў старэйшым з дзевяці дзяцей у сям'і. У 1961 годзе Хіні скончыў універсітэт Куінз у Белфасце, а ў 1965-м выдаў свой ​​першы зборнік “11 вершаў”. 

Сярод найбольш вядомых твораў паэта — зборнікі “Смерць натураліста”, “District and Circle” (назвы галінак лонданскага метро), “Ватэрпас” і пераклад “Бэўвульфа”. Усяго Хіні выдаў больш за 10 зборнікаў вершаў, а таксама шэраг эсэ і перакладаў. 

У 1995 годзе Хіні быў уганараваны Нобелеўскай прэміі па літаратуры “за лірычную прыгажосць і этычную глыбіню паэзіі, якая адкрывае перад намі дзіўныя будні і ажыўляе мінулае”. Хіні таксама быў лаўрэатам прэмій Т. С. Эліята і Дэвіда Коэна і атрымаў шэраг іншых узнагарод. 

Акрамя літаратурнай творчасці Хіні займаўся выкладаннем у каледжы Кэрысфорт у Дубліне, у Оксфардзе і Гарвардзе.

ПрайдзіСвет