Памёр Сакрат Яновіч

Учора каля поўначы ў сваім доме ў Крынках памёр Сакрат Яновіч. Яму было 76 гадоў.

Сакрат Яновіч — пісьменнік, інтэлектуал, адзін з лідараў беларускай меншасці ў Польшчы.

Сакрат Яновіч нарадзіўся 4 верасня 1936 года ў Крынках на Беласточчыне.

Працаваў перакладчыкам у тыднёвіку беларусаў Польшчы «Ніва», а затым журналістам.

У 1970-ым быў звольнены з «Нівы» «за беларускі нацыяналізм», застаўся беспрацоўным, нейкі час працаваў грузчыкам, тэхнікам бяспекі працы.

У 1973 годзе скончыў завочны факультэт польскай і славянскай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта.

Аўтар зборнікаў апавяданняў і мініяцюр. Аўтар 30 кніг, паведамляе Польскае радыё.

 

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" смуткуе і выказвае спачуванні родным і блізкім памерлага.

svaboda.org