Памёр Віталь Тарас

Сёньня ўначы на 55-м годзе жыцьця памёр шматгадовы аўтар Радыё Свабода, публіцыст, сябар Беларускага ПЭН-цэнтра і Беларускай асацыяцыі журналістаў Віталь Тарас.

Віталь Тарас доўгі час працаваў на Беларускай Свабодзе, быў супрацоўнікам рэдакцыі ў Празе, вёў перадачу ”Выкраданьне Беларусі” пра вяртаньне Беларусі ў эўрапейскі і сусьветны кантэкст. Пасьля вяртаньня з Прагі ў Менск Віталь быў аўтарам газэта "Наша ніва". Віталь Тарас быў рэдактарам кнігі Сяргея Дубаўца “Як?” зь бібліятэчнай сэрыі Радыё Свабода.

У 1996 годзе Віталь Тарас стаў ляўрэатам прэміі імя Алеся Адамовіча за радыёжурналістыку на хвалях "Свабоды".

Бацька Віталя Тараса, славуты пісьменьнік Валянцін Тарас памёр 13 лютага 2009 году, на 80-м годзе жыцьця.

svaboda.org