Памёр Юрась Бушлякоў

29 траўня яму споўнілася 40 гадоў.
Пасля заканчэння мінскай сярэдняй школы з залатым медалём Юрась паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў з чырвоным дыпломам.
У 2003 годзе ён абараніў дысертацыю на тэму “Моватворчая практыка Янкі Станкевіча (з гісторыі нармалізацыі беларускай мовы)”. Выкладаў у БДУ, у Нацыянальным гуманітарным ліцэі ў Мінску, у Карлавым універсітэце (Прага).
Журналістыкай Юрась займаўся ад 1994 года, працаваў у незалежных СМІ, на Радыё Рацыя, апошнія дзесяць гадоў — на Радыё Свабода.
У Юрася Бушлякова засталіся бацькі і сын.
Развітанне адбудзецца ў Мінску 6 чэрвеня з 13 да 14 гадзіны ў рытуальнай зале №1 па вуліцы Альшэўскага, 12.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг