Памёр акцёр і драматург Сэм Шэпард

Як распавёў прадстаўнік сям'і Шэпарда, ён памёр 27 ліпеня ад ускладненняў, звязаных з хваробай Лу Герыга (бакавога аміятрафічнага склерозу).

Шэпард зняўся ў некалькіх дзясятках фільмаў, сярод якіх «Фрэнсіс», «Парыж, Тэхас», «Сталёвыя магноліі», «Справа пра пелікана», «Дзённік памяці», «Пароль «Рыба-меч»», «Чорны ястраб», «Як баязлівы Роберт Форд забіў Джэсі Джэймса». У 1984 годзе быў намінаваны на «Оскар» за ролю другога плана ў карціне «Хлопцы што трэба». Апошняй акцёрскай працай Шэпарда стала роля ў серыяле «Радавод».

Сэм Шэпард таксама аўтар некалькіх дзясяткаў п'ес - «Вар'яцтва кахання», «Сапраўдны Захад», «Праклён галадаючага класу», «Век месяца» і іншых. У 1979 г. атрымаў Пулітцэраўскую прэмію за драму «Пахаванае дзіця».

Ён аўтар сцэнара да такіх фільмах, як «Парыж, Тэхас», «Чаму дурні закохваюцца», «Забрыскі-пойнт» (суаўтар, разам з Таніна Гуэра і Мікеланджэла Антаніёні) і іншыя. У 1994 годзе на экраны выйшла яго рэжысёрская работа - вестэрн «Мова маўчання».

nn.by