Памёр чукоцкі пісьменнік Юрый Рытхэу

На 79 годзе ў Пецярбурзе ўчора пайшоў з жыцця вядомы чукоцкі пісьменнік Юрый Рытхэу.

Свае спачуванні выказала губернатар горада Валянціна Матвіенка: "Кнігі Юрыя Рытхэу ведалі і любілі шматлікія чытачы ў розных краінах свету. Ён адкрыў для нас дзіўны свет Чукоткі, навучыў разумець і любіць прыгажосць гэтага суровага краю, дабрыню і сардэчнасць тых мужных людзей, якія звязалі сваё жыццё з Поўначчу", - гаворыцца ў спачуванні Матвіенка.

Ганаровы грамадзянін Пецярбурга, пісьменнік Данііл Гранін адзначыў, што Рытхэу "быў выдатным пісьменнікам міжнароднага маштабу". "Яго творы перакладаліся на замежныя мовы ў шматлікіх краінах свету. Ён быў галоўным пісьменнікам народаў Поўначы. Гэта сапраўды значная постаць не толькі для Пецярбурга, але і для ўсёй краіны і ўсяго літаратурнага свету", - падкрэсліў Гранін.

Рытхэу нарадзіўся 8 сакавіка 1930 года ў Уэлене на Чукотцы.  У 1954 годзе скончыў філалагічны факультэт Ленінградскага універсітэта. Ён пісаў на рускай і чукоцкай мовах. Героямі раманаў, аповесцяў, аповядаў Рытхэу станавіліся людзі Поўначы. З-пад яго пяра вышлі раман-трылогія "Час раставання снягоў", раманы "Сон напачатку туману", "Шэрань на парозе", "Канец вечнай мерзлаты", "Снегапад у чэрвені" ды іншыя.

naviny.by