Памёр дзеяч беларускай дыяспары ў Чэхіі — Юрка Станкевіч
Дата публікацыі: 07.08.2014
1951

Юрка Станкевіч. Фота Радыё Свабода
Юрка Станкевіч нарадзіўся ў Празе ў сям'і выбітнага мовазнаўцы Яна Станкевіча. Ён быў сябрам Рады БНР, заснавальнікам суполкі беларусаў у Чэхіі «Пагоня», арганізаваў школку для беларускіх дзетак у Празе.
Блізкі сябра Юркі Станкевіча Віталь Цімошчанка, бізнесовец, актывіст беларускай дыяспары ў Чэхіі, сябра суполкі «Пагоня» згадвае пра Юрку.
Віталь Цімошчанка: Спадар Юрка быў сэрцам беларускай Прагі. Вакол яго гуртаваліся беларусы ўжо шмат гадоў. Гэта быў чалавек, які ахвяраваў усё сваё жыцьцё беларушчыне і беларускай справе: ён выдаваў падручнікі, слоўнікі, займаўся адукацыйнай справай, сам за свае сродкі вучыў дзяцей. Мы згубілі зараз аднаго з самых выбітных беларусаў, якія жылі ў Празе.
svaboda.org