Памёр дзеяч беларускай эміграцыі Міхась Белямук

Міхась Белямук

Міхась Белямук нарадзіўся 15 сакавіка 1924 г. у в. Голя (сёння гэта Камянецкі раён Брэсцкай вобласці). Ад лета 1944 г. — на эміграцыі.

Некаторы час жыў у беларускіх лагерах для перамешчаных асоб у Германіі, у 1949 г. эміграваў у ЗША. Вучыўся на гістарычным факультэце ўнівесітэту ў Каламбусе (Агаё).

Стаў адным з арганізатараў беларускага жыцця ў Кліўлендзе, стваральнікаў мясцовага аддзела Беларуска-амерыканскага задзіночання. Ад 1954 быў старшынём Згуртавання беларускай моладзі ў Кліўлендзе.

З 1991 г. — ініцыятар і выдавец гістарычнага часопіса «Полацак». Аўтар шэрагу публікацый, у тым ліку на гістарычныя тэмы. З 1993 г. — ганаровы сябра Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі. Выдаў успаміны («Свайго лёсу не мінеш», Вільня, 2006).

nn.by