Памёр філосаф Уладзімір Конан

У ноч з 5 на 6 чэрвеня на 78-м годзе жыцця памёр беларускі філосаф і літаратуразнаўца Уладзімір Конан. Саюз беларускіх пісьменнікаў выказвае свае шчырыя спачуванні родным і сябрам знанага мысляра.

Уладзімір Конан нарадзіўся 23 Красавік 1934 года ў вёсцы Вераскава Навагрудскага раёна ў сялянскай сям'і. З 1962 года працаваў у Інстытуце філасофіі і права АН Беларусі. Доктар філасофскіх навук па спецыяльнасці эстэтыка, з 1991 года загадчык аддзела гісторыі і тэорыі культуры Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Францішка Скарыны. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі 1984 года за ўдзел у напісанні цыклу калектыўных манаграфій па гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. Даследаваў тэорыка-метадалагічныя праблемы філасофіі і культуралогіі, гісторыю эстэтычнай думкі, гісторыю беларускай культуры, беларускі фальклор.

Грамадзянская паніхіда ў сераду 10.00 інстытут філасофіі (Сурганава, 1, кор.2), царкоўная 11.30 Петрапаўлаўскі сабор на Нямізе. (Паводле annahonda.livejournal.com)

Прэсавая служба СБП